МТЗ плануе збіраць у Казахстане да пяці тысяч трактароў "Беларус" штогод

Мінскі трактарны завод плануе збіраць у Казахстане да 5 тысяч трактароў "Беларус". Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця зборачнай вытворчасці трактароў МТЗ на прадпрыемстве "Аўтаспецмаш-Паўладар” у Казахстане. Такі аб'ём вытворчасці намечана дасягнуць праз два гады. Таксама Сідорскі паведаміў, што цяпер Беларусь і Казахстан абмяркоўваюць магчымасць арганізацыі зборачнай вытворчасці беларускіх камбайнаў у Казахстане.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі