МТС з 21 траўня змяняе кошт некаторых паслуг

МТС з 21 траўня змяняе кошт некаторых паслуг

МТС паведаміў пра змену з 21 траўня кошту некаторых паслуг. Адныя з іх патаннеюць, іншыя падаражаюць. Як паведамляе прэс-служба кампаніі, змены закрануць кошт абаненцкай платы, тэлефанаванні ўнутры сеткі і на нумары іншых аператараў, а таксама SMS.

Паведамляецца, што знізіцца плата за тэлефанаванні ў іншыя сеткі на тарыфных планах "МТС смарт", "МТС смарт+", "МТС смарт лайт", "МТС смарт mini", "Отличный". Памер абаненцкай платы на планах "Общайся" і "Отличный" вырасце ў сярэднім на 3000 рублёў у месяц, а на самых папулярных тарыфных планах для галасавых выклікаў і інтэрнэту ("МТС смарт", "МТС смарт лайт" і "МТС смарт mini") — на 3-7 тысяч рублёў у месяц. Штомесячная плата на тарыфных планах "Блізкі. Для пенсіянераў" і "Лёгка сказаць" і складзе 5500 рублёў у месяц.

Кошт унутрысеткавых тэлефанаванняў будзе зніжаны на тарыфных планах "Лёгка сказаць", "Общайся", "МТС смарт лайт", "МТС смарт mini". На тарыфных планах "МТС смарт+", "МТС смарт", дзе ў абаненцкую плату ўжо ўключана па 1000 і 2000 хвілін унутрысеткавых выклікаў адпаведна, кошт тэлефанаванняў на нумары МТС павялічыцца да 100 рублёў. Аднак па прагнозах спецыялістаў кампаніі, гэта неістотна адаб'ецца на выдатках карыстальнікаў. Таксама павялічыцца плата за ўнутрысеткавыя выклікі на тарыфных планах "Отличный" і "Блізкі. Для пенсіянераў".

Адзначаецца, што для зручнасці карыстальнікаў і карэктных разлікаў за паслугі сувязі, а таксама з прычыны планаванай дэнамінацыі, кошт усіх паслуг акруглены ў меншы або большы бок — кратна цяперашнім 100 рублям (у будучыні — 1 капейка). Гэта тычыцца кошту мабільнага інтэрнэту, міжнародных выклікаў і паслуг роўмінгу.

Без змен застануцца штомесячныя выплаты за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку.

МТС з 21 траўня змяняе кошт некаторых паслуг
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі