Моўная інспекцыя Эстоніі: гандляры з Беларусі парушылі закон (фота)

На адным з гандлёвых намётаў быў размешчаны рэкламны плакат на рускай мове. Акрамя таго, таблічкі і цэннікі беларускіх шапікаў былі толькі на рускай мове, а прадаўцы не размаўлялі па-эстонску. Моўная інспекцыя Эстоніі палічыла, што гэта з'яўляецца парушэннем палажэння Закона пра мову, паведамляе інтэрнэт-партал Delfi.

Адрэагаваць інспекцыі прыйшлося пасля скаргі на дзеянні беларускіх прадаўцоў. У той жа дзень, пасля праверкі, было высветлена, што скарга абгрунтаваная.



"Прашу апавясціць арганізатараў мерапрыемстваў, што інфармацыя і абслугоўванне павінны быць на эстонскай мове. Пры неабходнасці можна перакласці інфармацыю з эстонскай на замежныя мовы", — напісаў кіраўнік інспекцыі мясцовай управе.



Аднак управа ў сваю чаргу не ўбачыла ў дзеяннях беларусаў ніякіх парушэнняў.