Morcheeba запрашаюць беларускія гурты "разагрэць" іх у Мінску

Брытанскі гурт Morcheeba упершыню выступіць у Беларусі 15 снежня. З гэтай нагоды музыкі абвяшчаюць конкурс на ролю сапарт-каманды сярод беларускіх музыкаў.

"Мы ведаем, што ў Беларусі таксама ёсць цікавая і якасная музыка, таму мы прапанавалі Morcheeba ўзяць каго-небудзь на "разагрэў". Яны папрасілі даслаць трох найбольш трапных на наш погляд артыстаў. Мы абярэм іх праз конкурс. Хацелася б, каб гэта быў хтосьці сучасны і меладычны", — кажа Павел Багдановіч, дырэктар па маркетынгу аб'яднання"КонцертХоллГрупп".

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць заяўку на адрас morcheeba.belarus@gmail.com да 25 лістапада. Заяўка павінна ўключаць спасылкі на 2-3 канцэртных відэа і кантакты артыста. Тройку лепшых абярэ журы з беларускіх музычных журналістаў: Маша Калеснікава (Еўрарадыё), Таццяна Заміроўская ("БелГазета"), Зміцер Безкаравайны (Experty.by) і Аляксандр Чарнуха (Ultra-Music). А канчатковае рашэнне прымуць самі Morcheeba.

Фота: courtesy of alex lake.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі