Моладзевая зборная Беларусі па валейболе саступіла камандзе Туніса

На моладзевым чэмпіянаце свету па валейболе, які праходзіць у індыйскім горадзе Пуна, зборная Беларусі 8 жніўня сустракалася з камандай Туніса. Матч завяршыўся паразай нашых валейбалістаў з лікам 1:3. Беларусы выйгралі першую партыю, але далей мацнейшыя былі тунісцы. У 3-й партыі нашая каманда завязала найбольш упартую барацьбу, але саступіла 24:26. Нарэшце, 4-я партыя скончылася з лікам 22:25 на карысць зборнай Туніса.

Пасля гэтай паразы зборная Беларусі будзе гуляць за 15-е месца з аднагодкамі з Грэцыі, паведамляе сайт “Спорт Беларусь”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі