Моладзь правяла ў цэнтры Мінску флэшмоб супраць адмены льготаў

Моладзевыя актывісты правялі ў цэнтры Мінску флэшмоб супраць будучай адмены льготаў. У 13.20 каля дзесятка чальцоў незарэгістраванай грамадскай ініцыятывы "Новы шлях" сталі каля будынку прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук з расцяжкай "Не адмене льготаў". Яны прастаялі каля 10 хвілін, раздаўшы за гэты час каля 300 улётак з загалоўкам "Вярніце нашы законныя льготы".

Ва ўлётках паведамлялася аб будучай адмене льготаў ветэранам працы, непаўналетнім вязням фашысцкіх лагераў, дзецям-інвалідам, дзецям да трох гадоў, а таксама шараговаму і кіраўнічаму складу органаў унутраных спраў. Акрамя таго, ва ўлётках змяшчаўся заклік падтрымаць санкцыянаваны Мінгарвыканкамам Сацыяльны марш, які павінен прайсці 4 лістапада ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі