Моладзь Партыі БНФ агітуе "За беларускую АЭС без расійскіх рэактараў"

Маладыя прыхільнікі Партыі БНФ рыхтуюць акцыю "За беларускую АЭС без расійскіх рэактараў". Яе мэта — дамагчыся таго, каб беларускую атамную станцыю не будавала расійская кампанія, паведамляе БелаПАН. Плануецца выпусціць майкі, значкі, налепкі, банданы і іншую атрыбутыку з такім лагатыпам кампаніі. Актывісты хочуць таксама арганізаваць збор подпісаў супраць будаўніцтва расійскай атамнай станцыі ў Беларусі, тэматычныя дыскусійныя клубы і грамадскія абмеркаванні праблемы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі