Моладзь БНФ распачынае кампанію “Закідай заяўкамі Мінгарвыканкам”

Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні пікетаў супраць адмены студэнцкіх ільгот. Моладзевае крыло Партыі БНФ планавала правесці шэраг акцыі з 24 па 31 ліпеня каля Камароўскага рынку. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў адзін з лідэраў арганізацыі Франак Вячорка.

“Цяпер мы вырашылі распачаць такую кампанію “Закідай заяўкамі Гарвыканкам”. Штодня сябры Моладзі БНФ падаюць заяўкі на разнастайныя пікеты. Штодня на розныя месцы, на пікеты з рознымі мэтамі. Спадзяемся, што ў рэшце рэшт у гарвыканкама не застанецца прычынаў, каб нам адмаўляць”

Па словах Вячоркі, моладзевыя актывісты накіравалі зварот у Мінгарвыканкам з просьбай паведаміць месцы, дзе ўсё ж такі можна праводзіць пікеты.

Свае адмовы сталічныя ўлады матывуюць тым, што заяўленыя месцы не прыстасаваныя для падобных мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі