Мокры снег пакінуў без электрычнасці 50 населеных пунктаў у Іўеўскім раёне
![Непагадзь на Гродзеншчыне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/iuje02204-1.jpg.webp?itok=qMcVcwfw)
Непагадзь на Гродзеншчыне / прэс-служба Мінэнерга
22 красавіка ў многіх рэгіёнах Беларусі адзначаецца паніжэнне тэмпературы і мокры снег.
На тэрыторыі Гродзеншчыны сёння назіраюцца моцныя ападкі і вецер парывамі да 17-20 метраў за секунду. У Іўеўскім раёне, як паведамляе прэс-служба Мінэнерга, без святла засталіся 50 населеных пунктаў, адключаныя 117 трансфарматарных падстанцый.
Адключэнні фіксаваліся таксама ў Воранаўскім раёне. Асноўнай прычынай называюць наліпанне мокрага снегу на дратах.
Над аднаўленнем электразабеспячэння працуюць 11 аператыўна-выязных брыгад з Ашмянаў і Ліды з выкарыстаннем спецтэхнікі. Пры неабходнасці да іх гатовыя далучыцца брыгады з іншых электрасеткавых філіялаў.
Як распавядала Еўрарадыё, некалькі дзён таму снегам засыпала паўночны ўсход краіны — Віцебск, Оршу, Магілёў.
![Мокры снег пакінуў без электрычнасці 50 населеных пунктаў у Іўеўскім раёне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/iuje02204-2.jpg.webp?itok=Cb-MAgyl)
![Мокры снег пакінуў без электрычнасці 50 населеных пунктаў у Іўеўскім раёне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/iuje02204-3.jpg.webp?itok=Oq5Nj8z0)
![Мокры снег пакінуў без электрычнасці 50 населеных пунктаў у Іўеўскім раёне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/iuje02204-4.jpg.webp?itok=jm2Y8JxP)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.