Моцныя дажджы чакаюцца ў Беларусі ў сераду, у асобных раёнах — навальніцы
![На сераду ў Беларусі зноў прагназуюць дажджы / pexels.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/prahn-2706.jpg.webp?itok=6yv7NDPC)
На сераду ў Беларусі зноў прагназуюць дажджы / pexels.com
У сераду, 28 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень у асобных раёнах прагназуюцца моцныя дажджы. Месцамі па паўднёвым захадзе Беларусі ўначы і зранку чакаюцца вельмі моцныя дажджы.
У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, а пры навальніцах — месцамі моцны парывісты. Парывы ветру пры навальніцах будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 цяпла. Удзень чакаецца 14-20 вышэй за нуль, месцамі паветра прагрэецца да +23.
![Моцныя дажджы чакаюцца ў Беларусі ў сераду, у асобных раёнах — навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/xAS2JYQcsmE.jpg.webp?itok=PYH8QuDT)
![Моцныя дажджы чакаюцца ў Беларусі ў сераду, у асобных раёнах — навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/tiE7nql8qIU.jpg.webp?itok=WbCNSaa7)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.