Моцны землятрус у Эквадоры забраў жыцці амаль 80 чалавек

Моцны землятрус у Эквадоры забраў жыцці амаль 80 чалавек

Магутны землятрус здарыўся ў Эквадоры ў ноч на 17 красавіка. Яго магнітуда склала 7,8 бала. У выніку стыхійнага бедства загінула 77 чалавек, каля 600 атрымалі раненні, паведамляюць замежныя СМІ.

Паводле Геалагічнай службы ЗША, эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся на ўзбярэжжы ў 27 кіламетрах ад прыбярэжнага горада Муіснэ. У шасці рэгіёнах гэтай лацінаамерыканскай краіны ўведзены рэжым надзвычайнага становішча.

Як інфармуе МЗС Беларусі, у выніку здарэння беларускія грамадзяне ў Эквадоры не пацярпелі. Там працуе беларуская амбасада, а таксама шэраг кампаній, дзе занятыя нашы суграмадзяне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі