Вы тут

Моцны парывісты вецер і дажджы прагназуюць у Беларусі на 28 траўня

Моцны парывісты вецер і кароткачасовыя дажджы прагназуюць на суботу / pexels.com, Nita

У суботу, 28 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе заходні парывісты. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюць моцныя парывы — да 15-20 метраў за секунду. 

Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 цяпла, удзень чакаецца +11...+17.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.