Моцна п'яны кіроўца вёз у мікрааўтобусе 7 пасажыраў, у тым ліку 4 дзяцей

Моцна п'яны кіроўца вёз у мікрааўтобусе 7 пасажыраў, у тым ліку 4 дзяцей

Моцна п'яны кіроўца вёз з аэрапорта Львова ў Брэст 7 пасажыраў, сярод якіх было чацьвёра дзяцей. Толькі выпадкова падарожжа не скончылася аварыяй — кіроўцу затрымалі ў пункце пропуску "Тамашоўка" на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Як паведамляе сайт УУС Брэсцкага аблвыканкама, раннім ранкам у ДАІ патэлефанаваў брэстаўчанін і распавёў, што мікрааўтобусам "Фольксваген Крафтэр", магчыма, кіруе п'яны шафёр. Падазронага кіроўцу ён заўважыў у пункце пропуску падчас праходжання памежнага кантролю.

Калі на месца прыбыў экіпаж ДАІ, кіроўца ўжо быў у пакоі для затрыманых, куды яго скіравалі супрацоўнікі памежнай службы. Там нецвярозы шафёр заснуў. Інспектары яго разбудзілі і павезлі на медагляд, які паказаў 2,7 праміле алкаголю ў паветры на выдыху.

На парушальніка склалі пратакол за язду ў п'яным выглядзе. Яму давядзецца сплаціць штраф памерам ад 50 да 100 базавых велічынь. Таксама па гэтым парушэнні прадугледжваецца пазбаўленне правоў на тры гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі