МНС Расіі папярэдзіла жыхароў Падмаскоўя пра 20-градусныя маразы

МНС Расіі папярэдзіла жыхароў Падмаскоўя пра 20-градусныя маразы

МНС Расіі памылкова разаслала жыхарам Падмаскоўя папярэджанні пра замаразкі 3-4 чэрвеня да мінус 20 градусаў. Як паведамляе meduza.io са спасылкай на расійскія СМІ, у ведамстве гэта растлумачылі тэхнічным збоем — у СМС-паведамленні, якое адрасавалася жыхарам рэгіёну, гаворка мусіла ісці пра замаразкі да -2.

Збой узнік пры перадачы паведамлення аператарамі сотавай сувязі.

29 траўня ў Маскве і Падмаскоўі прайшла бура, у выніку якой загінула 16 чалавек і дзясяткі пацярпелі. Многія не атрымалі ад МНС паведамленняў аб непагадзі, а іншых папярэдзілі толькі пра дождж і навальніцу, але не пра моцны вецер. Пазней выратавальнікі заявілі, што прагназаваны вецер да 22 метраў за секунду не прадугледжваў экстранага апавяшчэння.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі