МНС перанесла прэзентацыю сайта АДС у Гродне з-за разбітага тэрмометра

У нядзелю ў Гродне прайшлі прэзентацыя сайту Аб’яднаных дэмакратычных сілаў і адкрыццё адразу трох выставаў фотавыставы "10 год з Аднаго вакна" Андрэя Плясанава, выставы графiкi i лiтаграфiяў "Славутыя асобы Беларусi" Лiлiі i Валянцiна Варэцаў, Змiтра Шапавалава. Але імпрэзам папярэднічала затрыманне мікрааўтобусу з гасцямі з Мінску ў Лідзе, дзе супрацоўнікі міліцыі спраўджвалі, ці не ўдзельнічала іх аўто ў дарожна-транспартным здарэнні напярэдадні. Сярод затрыманых былі рэжысёр Валеры Мазынскі, прэс-сакратар АГП Кацярына Ткачэнка, моладзевы актывіст Франак Вячорка, малады бард Зміцер Казлоўскі і інш. З Ліды яны выбіраліся сваёй хадой.

У гэты ж час у Гродне ў офісе АГП, дзе павінна была прайсці прэзентацыя супрацоўнікі АМАПу даглядалі памяшканне, у выніку дагляду праваахоўнікі забралі наклад газет “Глоток воздуха”, каб праверыць адпаведнасць выходных дадзеных.

Таксама падчас абследавання памяшкання быў знойдзены разбіты тэрмометр, з-за чаго ў офіс АГП прыехалі супрацоўнікі МНС, якія абясшкодзілі знаходку, аднак памяшканне для наведвальнікаў закрылі. Таму прэзентацыя была перанесеная ў памяшканне Таварыства беларускай школы, дзе прайшла спакойна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі