“Мне няма чаго ўтойваць”: Вячорка пра свой подпіс пад фінансавымі дакументамі

Хваля крытыкі ў бок Офіса Святланы Ціханоўскай і асабліва яе дарадцы Франка Вячоркі не сціхае. Прычым разганяюць яе цяпер адрасна. Напрыклад, недобразычліўцы Вячоркі перадалі Еўрарадыё фінансавую справаздачу фірмы “Woke Foundation”, пад якой ёсць яго подпіс. У ёй паказваецца, колькі грошай фірма прыцягнула і патраціла ў 2021 годзе.

Падтэкст гэтага просты: нібы за атрыманнем грошай арганізацыяй ёсць нейкі крымінал і замешаны тут паплечнік Ціханоўскай. Мы запыталіся ў Франка Вячоркі, што гэтыя дакументы могуць азначаць. Прыводзім яго адказ цалкам:

— Нядобразычліўцы спрабуюць зляпіць з мяне “доктара зло”, які нешта ўтойвае, хавае, выкрадае мільёны. Дык раскажу вам, чым яшчэ займаецца/займаўся Франак Вячорка.

Тут можна паглядзець, што Валерый Кавалеўскі кажа пра Франка Вячорку і фінансы Офіса

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.