М.Лазавік: Сумяшчэнне будучых прэзідэнцкіх і мясцовых выбараў магчымае

Будучыя мясцовыя і прэзідэнцкія выбары, якія мусяць адбыцца адпаведна ў 2010 і 2011 гадах, могуць сумясціць. Такую магчымасць у інтэрв'ю Еўрарадыё дапускае сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік:
"Такі варыянт зусім магчымы, але вырашаць гэта будуць тыя суб'екты, якім Канстытуцыя прадпісвае прызначаць выбары прэзідэнта і дэпутатаў мясцовых саветаў... Паколькі канстытуцыйны тэрмін правядзення прэзідэнцкіх і мясцовых выбараў адрозніваецца літаральна на два месяцы, таму магчымы і такі варыянт".

Паводле слоў Лазавіка, такое сумяшчэнне вельмі спрасціла б працу арганізатараў выбараў, а таксама зэканоміла б значныя грашовыя сродкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі