Міжнародны саюз біятланістаў пазбавіў Расію права голасу за допінг

Міжнародны саюз біятланістаў пазбавіў Расію права голасу за допінг

Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) змяніў статус Федэрацыі Расіі па біятлоне з прычыны допінгавага скандалу, перадае Радыё "Свабода". У заяве ад 10 снежня гаворыцца, што цяпер Расія не будзе мець права голасу на з'ездах IBU, але можа працягваць удзельнічаць у мерапрыемствах.

па словах прэзідэнта IBU Андэрса Бэсберга, гэтае рашэнне будзе дзейнічаць ад пачатку да канца сезону 2017/2018 гадоў. Потым выканаўчы камітэт IBU разгледзіць магчымасць аднаўлення поўнага сяброўства Расіі ў арганізацыі. Але спачатку Міжнародны алімпійскі камітэт павінен адмяніць спыненне працы Алімпійскага камітэта Расіі, у расійскіх біятланістаў не мусіць быць зафіксавана допінгавых парушэнняў ад пачатку 2017 года, а расійская Федэрацыя біятлона павінна цалкам супрацоўнічаць у допінгавым расследаванні супраць расійскіх чыноўнікаў.

Калі гэтыя ўмовы не выканаюць, выканаўчая рада IBU можа працягнуць абмежаванні сяброўства Расіі.

Па словах Рыгора Родчанкава, які выкрыў дзяржаўную праграму допінгу ў расійскім спорце, біятлон быў тым відам спорту, дзе падчас Алімпійскіх гульняў у Сочы допінг ужываўся вельмі актыўна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі