Міжнародны алімпійскі камітэт рыхтуе супраць Расіі санкцыі за Сочы-2014

Міжнародны алімпійскі камітэт рыхтуе супраць Расіі санкцыі за Сочы-2014

Міжнародны алімпійскі камітэт мае намер увосень увесці санкцыі супраць Расіі за допінгавы скандал, звязаны з Алімпіядай у Сочы ў 2014 годзе. Кіраўнік МАК Томас Бах прызнаўся, што хоча гэта зрабіць як мага хутчэй, перадае РБК са спасылкай на New York Times

Па яго словах, Расія не зможа пазбегнуць санкцыяў, якія б меры ў барацьбе з допінгам яна ні ўжывала цяпер. Бах дадаў: "Нельга проста забыць, што здарылася ў Сочы". 

Кіраўнік МАК паведаміў, што дзве алімпійскія камісіі ўсё яшчэ вывучаюць выпадкі парушэння антыдопінгавага заканадаўства расійскімі спартоўцамі і чыноўнікамі. Камісіі грунтуюцца на дакладах Рычарда Макларэна, якія выйшлі ў дзвюх частках у 2016 годзе. У дакладзе гаварылася, што Міністэрства спорту знарок хавала ўжыванне допінгу расійскімі спартоўцамі. А да маніпуляцый з допінг-пробамі расіян меў дачыненне намеснік міністра спорту Юрый Нагорных. Паводле звестак Макларэна, на Алімпіядзе ў Сочы былі фальсіфікаваныя допінг-пробы спартоўцаў, якія заваявалі чатыры медалі, а таксама шасці паралімпійцаў. 

Мінспорту Расіі абвяргала наяўнасць дзяржпраграмы па падтрымцы допінгу.

У сакавіку 2017 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызнаў, што расійская антыдопінгавая сістэма "не спрацавала". Ён заклікаў расійскіх чыноўнікаў улічыць расследаванне камісіі Макларэна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі