Міжнародны алімпійскі камітэт падтрымае жорсткія санкцыі супраць Расіі

Міжнародны алімпійскі камітэт падтрымае жорсткія санкцыі супраць Расіі

Міжнародны алімпійскі камітэт падтрымае самыя жорсткія санкцыі супраць Расіі за маніпуляцыі з расійскімі дадзенымі па допінгу, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Напярэдадні камітэт па адпаведнасці Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) рэкамендаваў выканкаму арганізацыі адхіліць Расію ад міжнародных спаборніцтваў на чатыры гады. Было заяўлена, што расійскае антыдопінгавае агенцтва (РУСАДА) не адпавядае міжнародным стандартам і сістэматычна парушае патрабаванні Сусветнага антыдопінгавага кодэксу. У пачатку восені 2019-га стала вядома, што ў базу даных праверкі спартсменаў маскоўскай лабараторыі былі ўнесеныя змены, выбухнуў новы скандал.

Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў Маскву прадаставіць міжнародным экспертам звесткі па ўсіх праблемных эпізодах. МАК падкрэслівае, што стаіць задача не толькі пакарання вінаватых, але і недапушчэння шальмавання чыстых спартсменаў.

Чакаецца, што WADA прыме канчатковае рашэнне 9 снежня ў Парыжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі