Мітынгоўцы ўзнялі сцяг Расіі на парламенце Крыма (фота)

Сцяг Расіі вывешаны на фоне надпісу "Вярхоўная Рада Аўтаномнай Рэспублікі Крым" над цэнтральным уваходам у будынак.





Як паведамляе УНІАН, у аўторак Вярхоўную раду Крыма пікетуюць ад 300 да 500 жыхароў паўвострава. Яны патрабуюць прыняць рашэнні, якія забяспечваюць аўтаноміі незалежнасць ад цэнтральнай улады Украіны. У прыватнасці, яны патрабуюць ад дэпутатаў вярнуць Канстытуцыю аўтаноміі 1992 года, правесці рэферэндум наконт статусу Крыма і абараніць крымскі "Беркут" ад радыкалаў. Пратэстоўцы прынеслі сцягі Крыма, Расіі і Георгіеўскі сцяг і скандавалі "Расія!" і "Беркут!"





Да мітынгоўцаў выйшаў старшыня Вярхоўнай Рады аўтаноміі Уладзімір Канстанцінаў і заявіў, што не збіраецца пакідаць Крым і будзе з яго жыхарамі да апошняга. Ён таксама сказаў: "Сёння Кіеў не хоча вырашаць нашы праблемы, таму мы павінны аб'яднацца і дзейнічаць рашуча. Сілы ў аўтаноміі і крымчан дастаткова. Неанацызм ў Крыме не пройдзе. Мы не здрадзім Крыму".

Фота Алега Кручкова