Мірны зноў прайграў, а тэнісная зборная апусцілася на 16-е месца ў рэйтынгу

Лідэр тэніснай зборнай Беларусі Максім Мірны не прайшоў кваліфікацыю на тэнісным турніры ў Злучаных Штатах.  У адзіночным разрадзе ён выйграў у ізраільцяніна Ноама Акуна і амерыканца Майкла Маклюна, але саступіў яшчэ аднаму амерыканцу Амеру Дэлічу. Цяпер Мірны працягвае гуляць у парным турніры разам з Джэймі Мюрэем з Вялікабрытаніі.

У першым раўндзе беларуска-брытанскі дуэт згуляе іспанска-французскай парай Гільерма Гарсіа-Лопес – Флорэн Сера.

Тым часам мужчынская тэнісная зборная Беларусі апусцілася на 16-е месца ў рэйтынгу Кубка Дэвіса. Раней яна была 12-й. Нагадаем, Беларусь у новым сезоне выступае ў 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны, і яна прапускала стартавы тур.

Сваю першую сустрэчу каманда Дзмітрыя Татура правядзе 11-13 красавіка ў Мінску з тэнісістамі Швейцарыі, якія, нягледзячы на перамогу над Польшчай, засталіся ў рэйтынгу на 25-й пазіцыі.

Пераможца матча Беларусь – Швейцарыя будзе гуляць у плэй-оф Сусветнай групы Кубка Дэвіса.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі