Мірны прайграў у стартавым матчы міксту на Australian Open

Мірны прайграў у стартавым матчы міксту на Australian Open

Беларускі тэнісіст Максім Мірны завяршыў выступ у змяшаным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У стартавым матчы спаборніцтваў ён выступіў у пары з кітаянкай Хаа-Чынг Чан. Дуэт саступіў амерыканска-нідэрландскаму тандэму Слоан Стывенс / Жан-Жульен Раер — 4:6, 6:4, 5:10.

Пры гэтым Мірны працягвае змагацца ў мужчынскім парным разрадзе. Разам з філіпінцам Трэтам Х’юі ён выйшаў у трэці раунд і згуляе там з індыйска-румынскай парай Рахан Бапана / Фларын Мергеа.

Нагадаем, што на Australian Open паспяхова выступае беларуска Вікторыя Азаранка, якая выйшла ў 1/8 фіналу адзіночнага жаночага разраду. У наступным матчы яна сустрэнецца з чэшкай Барбарай Стрыкавай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі