Мінздраў ставіць мэтай вакцынаваць не менш за 60% грамадзян

Алена Богдан / БЕЛТА
Алена Богдан / БЕЛТА

У Беларусі неабходна вакцынаваць ад каранавіруса не менш за 60% грамадзян, заявіла першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у эфіры тэлеканала АНТ у нядзелю.

Па словах прадстаўніка міністэрства, у краіне ёсць рэгіёны, якія па тэмпах вакцынацыі набліжаюцца да 35% ад агульнай колькасці насельніцтва, уключаючы дзяцей. Разам з тым Мінздраў ставіць прамежкавую планку ў 40%, як першапачаткова і рэкамендавала СААЗ, але лічыць, што павінна быць вакцынавана 60% грамадзян.

"Мы штодня адсочваем тэмпы вакцынацыі ў рэспубліцы і можам з упэўненасцю сказаць, што яны нарастаюць з кожным днём. Больш за тое, мы ўжо пачынаем рэвакцынацыю, таму што, напрыклад, медыцынскія работнікі былі вакцынаваны ў студзені, частка насельніцтва атрымлівала вакцыну ў сакавіку-красавіку", — распавяла Богдан.

Як паведамляла Еўрарадыё, Мінздраў фіксуе ў краіне актыўную вакцынацыю першым кампанентам — лічбы часам перавышаюць 30 тысяч чалавек у дзень. У міністэрстве чакаюць, што да канца года прышчэпку ад COVID-19 зробяць 5 мільёнаў беларусаў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі