Мінздароўя: тэсты яшчэ трох чалавек далі станоўчы вынік на каранавірус
Тэсты яшчэ трох чалавек у Беларусі паказалі станоўчы вынік на каранавірус. Медыкі пераправяраюць гэтыя вынікі, паведаміў на брыфінгу 9 сакавіка міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
Па яго словах, гаворка ідзе пра тых, каго можна назваць "кантакты першага ўзроўню" (людзі, якія кантактавалі з хворымі).
Калі паўторныя тэсты дадуць станоўчы вынік, то колькасць хворых на каранавірус у Беларусі павялічыцца да дзевяці чалавек.
Уладзімір Каранік запэўніў, што ўсе хворыя пачуваюцца добра, ні ў каго няма клінічных праяў захворвання.
Раней паведамлялася, што ў Беларусі шэсць выпадкаў заражэння каранавірусам — чатыры ў Мінску, два ў Віцебскай вобласці. На выходных Мінздароўя паведаміла, што вылечыўся першы захварэлы ў Беларусі — іранскі студэнт БНТУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.