Мінздароўя: прынцып продажу лекаў не мяняўся, "Белфармацыя" атрымае тлумачэнні

Фота: pharma.by
Фота: pharma.by

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пракаментавала Еўрарадыё сітуацыю ў аптэках, калі нашы слухачы не змаглі купіць у льготным парадку лекавыя сродкі для лячэння захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы і глаўкомы. Гэтыя лекі ўваходзілі ў "асноўны спіс", але ў аптэчнай сетцы нам растлумачылі, што прадаваць іх па льготных рэцэптах стала немагчыма праз змены ў заканадаўстве, якія набылі моц 17 кастрычніка.

Міністэрства аховы здароўя сцвярджае, што "прынцып прызначэння і водпуску камбінаваных лекавых сродкаў з аптэк не змяніўся". Акрамя таго, дадаюць у міністэрстве, новая рэдакцыя "Пераліку..." значна пашыраная, у яго ўключана 39 новых прэпаратаў айчыннай і замежнай вытворчасці.

Разам з тым, у паведамленні на сайце Міністэрства аховы здароўя пра змены ў "Пераліку..." ёсць адна агаворка. З яго выключана адна з заўвагаў: "2. Да асноўных лекавых сродкаў адносяцца таксама камбінаваныя лекавыя сродкі (гатовыя і аптэчнага вырабу), якія складаюцца з лекавых сродкаў, уключаных у гэты пералік асноўных лекавых сродкаў". Гэта значыць, камбінаваныя лекі з 17 кастрычніка не ўваходзяць у пералік асноўных, і аптэкі не могуць даваць льготы на іх набыццё.

Минздрав: принцип отпуска лекарств не менялся, "Белфармация" получит разъяснения

Прэс-сакратар Мінздароўя Юлія Барадун запэўніла Еўрарадыё, што ніякіх забаронаў на продаж у льготным парадку лекаў ведамства не ўводзіла і па-ранейшаму "акрамя фіксаванай ўрач мае права прызначыць свабодную камбінацыю лекавых сродкаў з прэпаратаў, якія ўваходзяць у пералік". Паводле яе слоў, адпаведны ліст-тлумачэнне ўжо накіраваны на адрас сеткі аптэк "Белфармацыя".

Еўрарадыё працягвае сачыць за развіццём сітуацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі