Медыкі папярэджваюць: у гэтых краінах можна злавіць экзатычную хваробу

Напрыклад, выпадкі захворвання на чуму сёлета рэгістраваліся на Мадагаскары, жоўтую ліхаманку зафіксавалі ў Афрыцы (Чад, Конга, Судан) і ў Паўднёвай Амерыцы (Перу, Бразілія, Балівія).



Паліаміеліт, выкліканы дзікім паліавірусам, выяўлены сёлета ў Нігерыі, Пакістане і Афганістане. Халеру знайшлі ў Анголе, Гане, Бурундзі, Замбіі, Гвінеі, Конга, С’ера-Леонэ, Танзаніі, Угандзе (Афрыка); на Гаіці, у Домініканскай Рэспубліцы, на Кубе і выспе Сен-Мартэн (Лацінская Амерыка); таксама гэтую хваробу зафіксавалі ў Малайзіі — Барнэа, штат Сабах.


Ліхаманка Дэнге рэгістравалася ў Перу, Парагваі, Венесуэле, Бразіліі, Мексіцы, Нікарагуа, Калумбіі, Тайландзе, В’етнаме, Малайзіі, на Кайманавых выспах і Шры-Ланке. Ліхаманка Ласа — Нігерыя. Высокапатагенны грып А (H5N1) — Камбоджа, высокапатагенны грып А (H7N9) — Кітай, новы каранавірус (НКоВ) — Вялікабрытанія, Саудаўская Аравія.


Са спісам краін, пры ўездзе ў якія патрэбная спецыяльная вакцынацыя, можна азнаёміцца на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі