Вы тут

Мінздароўя: палова выяўленых выпадкаў COVID-19 у Беларусі прыпадаюць на Мінск

Транспартаванне пацыента з каранавірусам у Беларусі / БЕЛТА

Міністэрства аховы здароўя Беларусі расказала, што палова пацыентаў з COVID-19 знаходзіцца ў Мінску. Пра гэта Мінздароўя паведаміла ў сябе ў телеграм-канале.

Па стане на 23 мая ў Беларусі зарэгістравана 35 тысяч 244 чалавекі з станоўчым тэстам на каранавірус. Атрымліваецца, што ў Мінску каля 17,5 тысяч выяўленых выпадкаў COVID-19.

У апошні раз рэгіянальную статыстыку па каранавірусу Міністэрства аховы здароўя агучвала амаль месяц таму — 24 красавіка. Тады ў Мінску было зарэгістравана 4090 выпадкаў COVID-19. Усяго ў Беларусі тады было 8773 чалавека з пацьверджаным тэстам на каранавірус — за месяц колькасць заражаных вырасла на 26 471 чалавека на 23 траўня. Амаль за месяц у Беларусі колькасць выяўленых выпадкаў каранавіруса па-за Мінскам вырасла ў тры разы, на 12 тысяч 817 чалавек.

З24 красавіка афіцыйнай інфармацыі пра сітуацыю з каранавірусам ў абласцях і Мінску не агучваліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.