Вы тут

Мінздароўя пацвердзіла другую смерць ад каранавіруса

БЕЛТА

Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла другую смерць пацыента з каранавірусам у Беларусі.

"Зарэгістраваны другі выпадак смерці ўзроставага пацыента з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, па папярэдніх дадзеных, абцяжараных каранавіруснай інфекцыяй", — гаворыцца ў Telegram-канале ведамства. 

Пад медыцынскім наглядам і на лячэнні цяпер знаходзяцца 157 пацыентаў, у якіх выяўлены каранавірус. За мінулыя суткі былі выпісаныя пяць чалавек, у якіх раней тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.

Агульную статыстку па выяўленых выпадках каранавіруса Мінздароўя не паведамляе. Прэс-служба рапатруе толькі, што праведзена ўжо больш за 32 тысячы тэстаў на каранавірусную інфекцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.