Вы тут

Мінздароўя назвала папярэднюю прычыну смерці дзіцяці ў Бабруйску

Мінздароўя / Еўрарадыё

Двухгадовая дзяўчынка ў Бабруйску памерла ад генералізаванай менінгакокавай інфекцыі, якая працякала ў выглядзе маланкавай формы. Такі папярэдні дыягназ паставілі спецыялісты, перадае БЕЛТА са словаў прэс-сакратара Міністэрства аховы здароўя Юліі Барадун.

Пра смерць дзіцяці стала вядома 27 студзеня. 

Лекары хуткай меддапамогі 24 снежня даставілі дзіця ў Бабруйскую дзіцячую лякарню. Яго шпіталізавалі ў аддзяленне рэанімацыі. Для кансультацыі былі задзейнічаныя лекары-спецыялісты абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. На жаль, выратаваць дзяўчынку не ўдалося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.