Мінздароўя: дыягназ дзяўчыны, якая прыляцела з Кітая, — грып B

Мінздароўя: дыягназ дзяўчыны, якая прыляцела з Кітая, — грып B

Папярэдні дыягназ дзяўчыны, якая вярнулася ў Мінск з Кітая, — вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным паведамленні прэс-службы Мінздароўя. 

Дзяўчыну шпіталізавалі ў Мінскую інфекцыйную лякарню 22 студзеня. Яна скардзілася на болі ў цягліцах, павышэнне тэмпературы цела да 38,5°, кашаль.

Пацыентка распавяла, што 20 студзеня вярнулася з паездкі ў кітайскі горад Шанхай. Як вядома, у Кітаі выявілі небяспечны каранавірус, ад якога памерла ўжо 17 чалавек, а колькасць захварэлых перавысіла 570 чалавек. 

На сённяшні момант дзяўчыну, як і іншых пацыентаў з непацверджанымі дыягназамі, трымаюць у асобным боксе. У яе ўзялі аналізы на рэспіраторную групу вірусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі