Вы тут

Мінздароўя дазволіла кантактам першага ўзроўню самаізалявацца дома

Каранавірус у Беларусі / БЕЛТА

Мінздароўя памяняла падыходы да ізаляцыі кантактаў першага ўзроўню, паведаміла 10 красавіка намесніца міністра Алена Богдан

Спярша шпіталізацыю такіх людзей скарацілі да 7 дзён, бо не ўсе яны хацелі ляжаць у клініках. Шмат хто заяўляў, што мае ўмовы для самаізаляцыі дома. Таму цяпер ім дазволілі заставацца ў сваіх дамах пад кантролем участковых тэрапеўтаў. Медыкі будуць браць у такіх людзей тэсты на першы, сёмы і 12-13 дні. 

Пры гэтым такім людзям належыць бальнічны, падкрэсліла намесніца міністра. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.