Мінздароўя адказала на петыцыю наконт вакцыны "Эўпента"

Мінздароўя адказала на петыцыю наконт вакцыны "Эўпента"

На сайце petitions.by з'явіўся адказ намесніка міністра аховы здароўя Вячаслава Шылы на петыцыю наконт паўднёвакарэйскай прышчэпкі "Эўпента". 

Петыцыя з'явілася пасля шэрагу публікацый у інтэрнет-выданні "Ежедневник". Аўтар журналісцкага расследавання Сяргей Сацук сцвярджаў, што Мінздароўя набыло незарэгістраваную вакцыну для прышчэпак дзяцей. Адзін хлопчык у Ганцавіцкім раёне памёр пасля прышчэпкі гэтай вакцынай, а яшчэ адну дзяўчынку давялося пакласці ў рэанімацыю. Мінздароўя сцвярджае, што лекі маюць прэкваліфікацыю Сусветнай арганізацыі здароўя, таму іх можна ўжываць у Беларусі без рэгістрацыі. 

Падпісанты петыцыі патрабавалі ад Мінздароўя і Следчага камітэта правесці адкрытае расследавання сітуацыі з "Эўпэнтай" у Беларусі. Падпісалі гэты зварот больш за 2200 чалавек. 

У сваім адказе намеснік міністра Шыла заяўляе, што на сайце ведамства ёсць тры навіны пра "Эўпэнту". Дарэчы, дзве з іх — пра візіты прадстаўнікоў паўднёвакарэйскай кампаніі, якая выпускае вакцыну. Трэцяя — пра брыфінг, прысвечаны сітуацыі з прышчэпкай. 

Таксама чыноўнік звяртае ўвагу, што "да электронных зваротаў, пададзеных прадстаўнікамі заяўнікаў, мусяць быць далучаныя электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іхныя паўнамоцтвы".

Дарэчы, Следчы камітэт, куды таксама была накіраваная петыцыя, паведаміў, што праверыць парадак закупкі "Эўпенты" і яе сертыфікацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі