Мінспорту абвяргае інфармацыю Le Monde пра допінг беларускіх весляроў
Паведамленне французскага выдання не адпавядае сапраўднасці, сцвярджае беларускае міністэрства.
Міністэрства спорту Беларусі абвяргае інфармацыю газеты Le Monde пра допінг беларускіх весляроў. Паведамленне французскага выдання не адпавядае сапраўднасці і ўводзіць чытачоў у зман, сцвярджае прэс-служба Мінспорту. Беларуская асацыяцыя каноэ рыхтуе заяву з гэтай нагоды, якая будзе апублікаваная ў пятніцу.
Як паведамляла Еўрарадыё, газета Le Monde, са спасылкай на нейкія свае крыніцы, паведаміла, што ў 17 допінг-пробах беларускіх весляроў знайшлі мельдоній (ён забаронены з 1 студзеня 2016 года). Сцвярджалася, што былі знойдзены сляды "больш цяжкага допінгу". Аднак афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі не было.