Мінскую міліцыю ачоліў кавалер ордэна Сталіна

Кіраўніком мінскай міліцыі прызначаны палкоўнік Леанід Фармагей, які з мінулага года працаваў начальнікам Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.  Вядома, што ў 2001-2002 гадах ён быў начальнікам ДАІ Беларусі, спрабаваў яе рэфармаваць, але быў вызвалены ад займанай пасады з фармулёўкай "не справіўся з абавязкамі", нагадвае "Наша ніва".

Адзначым, што ў студзені сёлета Фармагей атрымаў незвычайную узнагароду - ордэн Сталіна. За бездакорную службу ў праваахоўных органах, асабісты ўнёсак у ахову правапарадку ды ў гонар 70-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці палкоўніка ўзнагародзіла Усебеларускае аб'яднанне казацтва.

Леанід Фармагей стаў трэцім ў Беларусі (пасля Віктара Шэймана і Дзмітрыя Паўлічэнкі) кавалерам ордэна Сталіна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі