Мінскія ўлады праз суд забралі футбольнае “Дынама” ў бізнесмена Чыжа

Мінскія ўлады праз суд забралі футбольнае “Дынама” ў бізнесмена Чыжа

Мінскія ўлады адсудзілі футбольнае “Дынама” ў бізнесмена Юрыя Чыжа. Эканамічны суд Мінска пастанавіў, што 20 гадоў Чыж валодаў “Дынама” незаконна. Згодна з пазовам упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама, рашэнне ЗАТ “ФК “Дынама-Мінск” аб выпуску 108 простых акцый, прынятае ў снежні 1999 года і аформленае пратаколам №10, прызнанае несапраўдным, піша TUT.by.

“Трайпл” Юрыя Чыжа мае права абскардзіць рашэнне ва ўстаноўленым парадку.

Мінскія ўлады праз суд забралі футбольнае “Дынама” ў бізнесмена Чыжа
Reuters
ЗАТ “ФК “Дынама-Мінск” створанае на падставе рашэння сходу ўдзельнікаў 13 ліпеня 1998 года і зарэгістраванае ў тым жа годзе, 22 ліпеня. Статутны фонд таварыства — 265 млрд рублёў — быў падзелены на 53 простыя імянныя акцыі, якімі валодалі МУС (4 акцыі), Мінспорту і турызму (10), БФСТ “Дынама” (10), Мінгарвыканкам (24), Беларусбанк (2), “Белавія” (1), “Белтэлекам” (1), “Аліварыя” (1).

31 жніўня 1999 года сход удзельнікаў ЗАТ “ФК “Дынама-Мінск” змяніў склад заснавальнікаў. З яго выключылі Мінспорту (доля перайшла да “Белспортзабеспячэння”), Мінгарвыканкам (з перадачай долі ўпраўленню па спорце і турызме Мінгарвыканкама), МУС і “Аліварыю” (уведзены “Трайпл” Юрыя Чыжа). Неўзабаве ў склад удзельнікаў ЗАТ увайшоў яшчэ адзін актыў Чыжа — рэстаран “Ракаўскі бровар”.

9 снежня 1999 года быў аформлены той самы пратакол №10, які быў у цэнтры сёлетняга судовага разбіральніцтва. Ён замацоўваў новы памер статутнага фонда і новае размеркаванне акцый: упраўленне па спорце і турызме Мінгарвыканкама — 38 акцый; “Белспортзабеспячэнне” — 10; “Беларусбанк” — 2, “Белавія” — 1, “Белтэлекам” — 1, БФСТ “Дынама” — 3, “Ракаўскі бровар” — 13, “Трайпл” — 40 акцый. Гэта значыць статутны фонд быўпадзелены на 108 простых імянных акцый.

 

Мінскія ўлады праз суд забралі футбольнае “Дынама” ў бізнесмена Чыжа
"Дынама-Мінск" забівае "Вільярэалу" ў Лізе Еўропы, 2015 год / Reuters

Пазоўнік настойваў на парушэнні ў парадку рэгістрацыі акцый і патрабаваў прызнаць вынікі схода, аформленыя ў пратаколе №10, несапраўднымі. Прадстаўнікі адказчыка, ЗАТ “ФК “Дынама-Мінск”, патрабаванні не прызналі. Пры гэтым прадстаўнікі яны адзначылі, што тэрміны іскавай даўнасці прапушчаныя. Суд прыняў бок Мінгарвыканкама.

За час, пакуль Юрый Чыж валодаў мінскім “Дынама”, бела-блакітныя выйгалі толькі адзін чэмпіянат Беларусі — у 2004 годзе. 8 разоў яны займалі другое месца, 5 разоў — трэцяе. Чыж запомніўся тым, што за гэты час памяняў больш за  30 трэнераў.

TUT.by адзначае, што Юрый Чыж атрымаў футбольны клуб “Дынама-Мінск” практычна так жа, як можа цяпер страціць. У 1999 годзе дзяржава канфіскавала клуб і брэнд у кіраўніка кааператыва “Бярозка” Яўгена Хвастовіча, які прыватызаваў іх у пачатку 1990-х.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі