Вы тут

Мінскія мытнікі знайшлі какаін у машынцы для стрыжкі (фота)

customs.gov.by

У электрамашынцы для стрыжкі, прысланай у Беларусь, мінскія мытнікі знайшлі какаін, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.

Пасылка прыйшла з Ізраіля на адрас 36-гадовага мінчука. У пасылцы была скрынка з-пад мабільніка з карыстанай мужчынскай машынкай для стрыжкі, ручкамі да яе і інструкцыяй. Накрыўка на прыборы, пад якой мусілі знаходзіцца батарэі, не была замацаваная нітамі. Пад накрыўкай замест батарэі быў скрутак з фальгаванай паперы, у ім ляжаў празрысты пакет з невядомым белым парашком. 

Экспертыза паказала, што ў пакеце было 0,5 грама какаіну. Гэтай колькасці дастаткова для 10 дозаў.
  
Мінская рэгіянальна мытня пачала крымінальную справу.