Мінскія музыкі сыграюць, каб разбурыць стэрэатыпы пра гомасексуалаў

17 траўня ў Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй у "Піўной гісторыі" спявачка, тэле- і радыёвядучая Каця Пытлева і ініцыятыўная група "Лабрыс"ладзяць музычны марафон супраць гамафобіі пад назвай "Музыка ЗА любоў". У канцэрце прымуць удзел гурты "Разбiтае сэрца пацана", "Мамкіны бусы", "Клёндайк", "Жанна", праект "Неудачный роман" і іншыя артысты.

У межах марафона лгбт-арганізацыі Беларусі распавядуць пра праблему гамафобіі, а таксама дапамогуць жадаючым развеяць стэрэатыпы пра гомасексуалістаў.

Перад марафонам ля будынку клуба пройдзе мінскі этап міжнароднага Rainbow Flashmob'а, які штогод ахоплівае лгбт-арганізацыі ўсяго свету. У межах флэшмоба ўсе ахвочыя і актывісты арганізацый запусцяць дзясяткі рознакаляровых паветраных шароў.

Пачатак канцэрту ў 19:00
Уваход 15 000 (у кошт уваходзіць куфаль піва)

Афіцыйны сайт www.labrys.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі