Мінскія міліцыянты пачалі патруляваць горад на скутэрах

Скутэры паступілі на ўзбраенне патрульна-паставой службы міліцыі Мінску. Яны будуць выкарыстоўвацца для патруляванняў у лесапаркавай зоне і месцах масавага збірання людзей.  Пакуль купленыя 8 кітайскіх скутэраў. Яны развіваюць хуткасць да 60 кіламетраў за гадзіну пры мінімальным расходзе паліва – да 2 літраў на 100 км. Скутэры мабільныя і маюць добрую прахадзімасць. Калі эксперымент апраўдае сябе, то ўжо сёлета будзе куплена да 40 адзінак такога віду транспарту, інфармуе “Наша ніва”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі