Мінскія лекары рэкамендуюць не пускаць дзяцей у школу

Пра такую рэкамендацыю Еўрарадыё паведаміла доктар-эпідэміёлаг Мінскага гарадскога Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка.  Па словах медыка, у сталіцы пачалася эпідэмія. У сувязі з гэтым былі прынятыя супрацьэпідэмічныя меры.

Алена Фісенка: “З другога лістапада у нас зафіксавана перавышэнне парогавых значэнняў. Ідзе развіццё па сцэнары эпідэмічнага пад’ёму захворванняў, які мы звычайна фіксуем у студзені, а вось сёлета — з пачатку лістападу. З нашага боку працяг вакацыяў — мера, якую мы рэкамендуем”.

Ад 6 лістапада і да зніжэння эпідэмічнага ўзроўню ў Мінску будуць ужывацца спецыяльныя меры. Разам з такімі прафілактычнымі мерамі, кажа Алена Фісенка, усе навучальныя установы кожную раніцу павінны глядзець якая ў іх наведвальнасць і перадаваць гэтыя звесткі ў рэгіянальныя цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі