Мінскім школьнікам арганізавалі экскурсію ў бамбасховішча
![Школьнікам расказалі і паказалі, што сабой уяўляе бамбасховішча](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/1-_1_.jpg.webp?itok=-gWqiyLd)
Школьнікам расказалі і паказалі, што сабой уяўляе бамбасховішча / minsk.mchs.gov.by
Вучням мінскай сярэдняй школы № 15 арганізавалі экскурсію ў... бамбасховішча ў Ленінскім раёне сталіцы. Як пішуць ратавальнікі, гэта "ўнікальная магчымасць для падрастаючага пакалення даведацца пра тое, як правільна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару".
Школьнікам распавялі і паказалі, што сабой уяўляе бамбасховішча і як у ім трэба сябе паводзіць. Іх прывялі ў дагледжаны аб'ект, бо ў ім ёсць і пункт сувязі, і сістэмы паветразабеспячэння, электразабеспячэння, асвятлення і ацяплення — "камфортныя ўмовы знаходжання насельніцтва".
![Мінскім школьнікам арганізавалі экскурсію ў бамбасховішча](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1-_9_.jpg.webp?itok=pobg_6vM)
![Мінскім школьнікам арганізавалі экскурсію ў бамбасховішча](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1-_3_.jpg.webp?itok=vW_-3OQl)
![Мінскім школьнікам арганізавалі экскурсію ў бамбасховішча](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1-_5_.jpg.webp?itok=RDxbndoO)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.