Мінскі суд не дазволіў пастару Яраславу Лукасіку вярнуцца ў Беларусь

Сёння Мінскі гарадскі суд адмовіў пратэстанцкаму прапаведніку, грамадзяніну Польшчы Яраславу Лукасіку ў задавальненні скаргі на рашэнне аб яго дэпартацыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў юрыст Сяргей Луканін.
“Судовае пасяджэнне было вельмі кароткім. Адразу выступіў адвакат Сяргей Лепеш. Суддзя нават не адказала на прамову адваката і праз некалькі хвілін яна абвясціла, што рашэнне Мядзельскага суда засталося ў сіле”

Нагадаем, 27 траўня Лукасік быў затрыманы пасля богаслужэння, якое праводзілася ў прыватным доме пастара адной з пратэстанцкіх цэркваў сталіцы. 30 траўня начальнік УУС Цэнтральнага раёна Мінска Віталь Сінякоў аштрафаваў Лукасіка на адну базавую велічыню і аб'явіў аб яго дэпартацыі і забароне на ўезд у Беларусь на працягу пяці гадоў.

15 чэрвеня Мядзельскі раённы суд, у які звярнуўся прапаведнік, пацвердзіў рашэнне міліцыі аб яго дэпартацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі