Мінскі стадыён "Дынама" абяцаюць адкрыць у 2017 годзе

Мінскі стадыён "Дынама" абяцаюць адкрыць у 2017 годзе

Мінскі стадыён "Дынама" абяцаюць адкрыць пасля рэканструкцыі ў 2017 годзе. Пра гэта ў чацвер заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін. Ён наведаў шэраг аб'ектаў стадыёна. Паводле слоў Калініна, рэканструкцыя — "добра арганізаваная і эфектыўная". Яму распавялі пра тэмпы работ на галоўным стадыёне, на скаладроме, у ціры.

Мінскі стадыён "Дынама" абяцаюць адкрыць у 2017 годзе

"Самае галоўнае — ёсць крыніца фінансавання, — цытуе словы Анатоля Калініна БЕЛТА. — Часам у нас тэрміны будаўніцтва зацягваюцца у першую чаргу па прычыне недастатковасці або адсутнасці фінансавання, тут ідзе спраўнае фінансаванне, добра арганізавана работа будтрэста №1".

Як вядома, рэканструкцыя праводзіцца ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы № 220 ад 16 траўня 2014 года. "Дынама" стане лёгкаатлетычным комплексам, хаця на ім будуць праводзіць і футбольныя матчы. На трыбунах змесціцца каля 22 тысяч чалавек. Каля 70% месцаў гледачоў будзе знаходзіцца пад навесам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі