Мінскі піўзавод “Крыніца” рыхтуюць да прыватызацыі

Мінскі піўзавод “Крыніца” рыхтуюць да прыватызацыі

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) займаецца перадпрыватызацыйнай падрыхтоўкай мінскага піўзавода “Крыніца”. Аднак стратэгічных інвестараў на прадпрыемстве пакуль не чакаюць. Як паведаміў TUT.by прадстаўнік ЕБРР Антон Усаў, эксперты дапамагаюць кампаніі палепшыць кіраванне, кантроль якасці і некаторыя іншыя паказнікі.

На тыдні старшыня канцэрну “Белдзяржхарчпрам” Аляксандр Забела заявіў, што на “Крыніцу” “дастаткова сур’ёзна глядзяць” дзве транснацыянальныя кампаніі, якія выпускаюць на ёй ліцэнзійную лінейку прадукцыі. Гэта кампаніі з Даніі і Турцыі, але “не “Карлсберг”. Летась турэцкая кампаніі Anadolu Efes падпісала з мінскім заводам ліцэнзійнае пагадненне на розліў “Залатой бочкі” і заявіла, што не супраць стаць акцыянерам прадпрыемства.

Актуальнай праблемай “Крыніцы” з’яўляюцца плацяжы па ранейшых крэдытах. Кожны месяц трэба вяртаць каля 50 мільярдаў недэнамінаваных рублёў і плаціць толькі па працэнтах. Пры гэтым завод цяпер рэнтабельны і працуе з чыстым прыбыткам, таму стаўленне да яго з боку ЕБРР змянілася.

Цяпер дзяржаве належыць 84,5% акцыяў завода. За мінулы год выручка склала 88,6 мільёна рублёў, што на 12,2 мільёна болей за паказнікі 2015 года. Пры гэтым чысты прыбытак вырас у 19 разоў — з 2 да 38 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі