Мінскі пенсіянер расказаў, як выйшаў па соль, а яго затрымалі

Мінскі пенсіянер расказаў, як выйшаў па соль, а яго затрымалі

Мінскі пенсіянер расказаў TUT.by, як у нядзелю ў Лошыцы выйшаў у краму па соль, а яго затрымалі. Фота гэтага моманту, калі сілавікі вядуць разгубленага мужчыну, шырока разышлося па інтэрнэце. 68-гадоваму Мікалаю Рыгоравічу яго пазней паказаў сын. "Асабліва нічога страшнага не здарылася, але спалохаўся", — успамінае пенсіянер пра свае прыгоды.

У краме ён сустрэў суседа і, калі выйшаў на вуліцу, затрымаўся — чакаў яго. А ў гэты момант сілавікі затрымлівалі людзей — хапалі і пратэстоўцаў, і выпадковых мінакоў. Затрымалі і яго, і суседа. "Цяжкавата, я ж ледзь ногі перастаўляю вядома, я спалохаўся, — расказвае Мікалай Рыгоравіч. — Я і гіпертонік, у мяне і цукровы дыябет — на таблетках сяджу". Ён не настойваў, каб патлумачылі прычыну затрымання, бо намякалі, што могуць ударыць.

У аўтазак ён зайсці самастойна не мог. І тут нейкі сілавік, якога ён палічыў доктарам, прапанаваў выклікаць хуткую. Мужчына адмовіўся, папрасіў таблетак ад ціску. Яго пасадзілі не ў аўтазак, а на лаўку. Якраз міма ішла яго нявестка: "Давайце яго сюды, гэта мой цесць!". Сілавікі паспрабавалі праверыць, ці гэта праўда, спыталі ў Мікалая Рыгоравіча, як яе завуць. А ён так спалохаўся, што не змог успомніць... Тым не менш, яна яго забрала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі