Вы тут

Мінскі гурт "Молчат дома" трапіў у рэкламу Hugo Boss

Molchat Doma у рэкламе Hugo Boss / Кадр з відэа

У новым рэкламным кліпе кампаніі Hugo Boss гучыць музыка мінскага гурта "Молчат дома"

Кампазіцыя "На дне" выкарыстаная ў рэкламе калекцыі Pre-Spring 2020, натхнёнай 1970-мі. У роліку, які зняў рэжысёр Ігар Сміт, дзея адбываецца ў закінутым клубе пры цьмяным асвятленні. 

Нью-ўэйв-трыа “Молчат дома” паспяхова выступае ў Еўропе. Брытанскія СМІ называюць іх гуртом сусветнага ўзроўню. У інтэрв'ю Еўрарадыё хлопцы расказалі, што іх натхняе музычная эстэтыка 1980-х.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.