Мінскі гурт "Лепрыконсы" трапіў у аварыю ў Расіі (фота, відэа)

Здарэнне адбылося ўдзень 13 кастрычніка на трасе Масква — Мінск (202 км, паміж Гагарыным і Вязьмай).

Як піша ў Facebook вакаліст "Лепрыконсаў" Ілля Міцько, іх мікрааўтобус пратараніла машына, якая выехала з сустрэчнай паласы. Яе кіроўца, нібыта, заснуў за рулём.


"Дзякуй Богу, усе жывыя і здаровыя, адзінкавыя сінякі, — піша Міцько. — Супрацоўнікі ДПС, калі прыехалі на месца дарожна-транспартнага здарэння, сказалі нам, што нам нерэальна пашанцавала. Я сядзеў адразу ж за кіроўцам і ў мае дзверы прыйшоўся асноўны ўдар, іх адарвала. Я драмаў і нават не паспеў спалохацца".



Фота — facebook.com

Увага! На відэа нецэнзурная лексіка!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі