Мінскі гандбольны клуб “Аркатрон” разграміў косаўскую “Прышціну"

Паспяхова правялі першы з двух матчаў 1/8 фінала Кубка выкліку гандбалісты мінскага “Аркатрона”.  На сваёй пляцоўцы яны разграмілі косаўскую “Прышціну” з лікам 29:16. Прычым, у першым тайме лік быў больш сціплы – 13:9.

Розніца ў 13 мячоў амаль гарантуе нашай камандзе выхад у чвэрцьфінала чацвёртага па значнасці кантынентальнага турніра. Сустрэча ў адказ пройдзе 16 лютага на пляцоўцы касавараў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі