Мінскі аэрапорт часова не прымаў самалёты з-за густога туману

Мінскі аэрапорт часова не прымаў самалёты з-за густога туману

14 сакавіка Нацыянальны аэрапорт Мінск часова не прымаў самалёты з-за густога туману. Іх накіроўвалі на пасадку ў Гомель і Вільню, інфармуе БЕЛТА. Туман быў яшчэ раніцай, але ўдзень ён толькі ўзмацніўся. Былі адмененыя некаторыя рэйсы ў Мінск (напрыклад, з Пекіна, з Масквы), некаторыя затрымалі (з Варшавы і Вільні). Аднак пад вечар сітуацыя змянілася і аэрапорт аднавіў сваю працу ў поўным аб'ёме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі