Мінскі аблсуд пакінуў без зменаў прысуд кікбаксёру Аляксею Кудзіну

Мінскі аблсуд пакінуў без зменаў прысуд кікбаксёру Аляксею Кудзіну

2 лістапада Мінскі абласны суд разглядаў апеляцыю на прысуд шматразоваму чэмпіёну свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксею Кудзіну.

Адвакатка спартоўца прасіла замяніць Кудзіну 2,5 года калоніі на абмежаванне волі ("хімію"). 

На разгляд справы калегіі па крымінальных справах спатрэбілася менш за гадзіну, піша "Спутник". Скарга не была задаволеная, прысуд пакінуты ранейшы.

Кудзіна асудзілі за супраціў міліцыянтам падчас акцый пратэсту ў Маладзечне ў жніўні 2020-га, пасля выбараў. Да суда спартовец уцёк у Расію і прасіў там палітычнага прытулку, але яго дэпартавалі ў Беларусь. Праваабаронцы прызналі кікбаксёра палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі